«Беларускае слова ад спеву» прысвяцілі Вайцюшкевічу
На менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы прэзентавалі другое выданне кнігі “Беларускае слова ад спеву”, прысвечанай 25-годдзю сцэнічнай дзейнасці Зміцера Вайцюшкевіча. Гаворыць старшыня ТБМ Алена Анісім.
– Якое вялікае шчасце мець сваю сядзібу, хай сабе яна і не самая выдатна ўпрыгожаная, але яна свая, і ў ёй можна наводзіць парадкі, прымаць гасцей і ладзіць розныя імпрэзы. І вялікі гонар прымаць нашага знакамітага музыку Зміцера Вайцюшкевіча, які вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Кнігу складаюць публікацыі ў перыёдыцы, успаміны сяброў. Яе пачаў рыхтаваць музычны крытык нябожчык Анатоль Мяльгуй, а завяршылі ягоную справу Эла Дзвінская і Павел Севярынец.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара