Беларускае слова на літаратурнай сустрэчы ў Сербіі



Беларускае літаратурнае слова запатрабаванае ў Сербіі. Паэтка з Палесся Марыя Кобец прадставіла Беларусь на 51-х Міжнародных бялградскіх сустрэчах пісьменнікаў. У форуме ўзялі ўдзел творцы з 20-ці краін свету.

Марыя Кобец паведаміла, што сербскіх аматараў паэзіі вельмі цікавіць беларушчына і яны хочуць больш шчыльнага ўзаемадзеяння:

– Сапраўды заўважыла безумоўную цікавасць да нашай беларускай культуры. Па-першае, не так часта беларускія паэткі і паэты ездзілі ў Сербію і прэзентавалі сваю творчасць. У асноўным туды часцей за ўсё ездзіў Іван Чарота – наш вядомы беларускі сербіст, які займаецца даследваннем сербскай літаратуры, а я ўжо выступала, як паэтка. Было бачна, што гэта цікава, што іх гэта цікавіць і думаю, што надалей будзе больш шчыльнае супрацоўніцтва.

Беларуская паэтка пазнаёміла сербаў з навінкамі айчыннага літаратурнага жыцця, прэзентавала вершы, у якіх адлюстроўвае прыгажосць роднай зямлі, беларускую вёску ды беларускую самабытнасць. Цяпер паэтка будзе больш працаваць для збліжэння літаратурнай Беларусі і Сербіі.

[Not a valid template]

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя