Беларускамоўная шыльда на вуліцы Караткевіча ў Воршы
25 лістапада, напярэдадні дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, на адным з дамоў па вуліцы імя пісьменніка ў Воршы з’явілася беларускамоўная шыльда – назва вуліцы і нумар дома.
Шыльда з’явілася па ініцыятыве мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы (ТБМ) і моладзевага аб’яднання Звяз. Ініцыятыва выкліканая тым, што ў Воршы ўлады пачалі вешаць на будынкі шыльды на расейскай мове.
ТБМ і Звяз заклікалі да таго, каб вярнуць у горад беларускамоўныя шыльды і прапанавалі ўласнікам прыватных дамоў рабіць гэта самастойна.
Цікава, што менавіта на гэтым доме ў 90-ыя гады засталася апоошняя шыльда з папярэдняй назвай вуліцы – Касманаўтаў. Шыльду з гэтай назвай забралі ў музей Караткевіча ў Воршы.
Беларускае Радыё Рацыя
