Беларускамоўную „Хроніку Нарніі” прэзентавалі ў Гародні
Прэзентацыя сусветна вядомага фэнтэзі „Хроніка Нарніі”, у беларускамоўнай версіі, прайшла ў Гародні. Выдавецтва „Пазітыў-цэнтр” выдала першы том – „Пляменнік чараўніка”.
На моўныя курсы „Мова Нанова Гародня” прыехаў рэдактар кніжкі Аляксей Шэін, які засведчыў, што грамадская ініцыятыва па выданні „Хронік Нарніі” мае поспех, а вось дзяржаўныя выдавецтвы не выконваюць сваіх выдавецкіх функцыяў для беларусаў.
– Як і выдаўцы, мы спадзяемся, што будзе прыбытак ад гэтай кнігі. Пакуль што мы кампенсавалі выдаткі на тое, каб гэтая кніга пабачыла свет. Спадзяемся, што калі будзе нейкі прыбытак з гэтай кнігі, то гэта дапаможа таксама выдаць нам наступную кніжку ў серыі “Хронік Нарніі” “Леў, вядзмарка і гардэроб“, выхад яе запланаваны на канец гэтага года. Мы таксама пачнем і краўдфандзінгавую кампанію па зборы сродкаў. І спадзяюся, што яна павінна быць паспяховай.
Першы том выдадзены з усімі правамі на выданне ад праваўладальнікаў. Выданне першай кнігі „Хронікі Нарніі” падтрымала сваімі фінансамі тры з паловай сотні чалавек.
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/GHder9O9JpY”]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара