Беларускамоўныя: Дар’я Шумілава і Ігар Случак
«Б Е Л А Р У С К А М О Ў Н Ы Я» — штотыднёвы праект «Арт Сядзібы» ў межах года Беларускай мовы і кампаніі “Беларускамоўны”. Падрабязней тут. Кожную сераду ў госці прыходзяць па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. І ў фармаце размовы ім задаюць пытанні як вядоўца, так і наведвальнікі.
3 красавіка / Кафэ Грай / Інтэрнацыянальная, 33 / 19:00
Дар’я Шумілава — юрыстка ў дзяржаўнай арганізацыі; Ігар Случак — моўны юрыст, заснавальнік грамадзянскай ініцыятывы “УМОВЫ для МОВЫ”. Паслухай дасведчаных і зрабі свой крок да роднай мовы!
УВАХОД ВОЛЬНЫ