Беларускамоўныя налепкі ад Бахунаў
Не першы год рыхтуюць і выпускаюць беларускамоўныя паштоўкі, плакаты, упрыгожванні, налепкі і розныя забавы Сяргей і Тамара Бахуны з Берасця. Па словах Сяргея Бахуна, сёлета яны плануюць выпуск новых паштовак і налепак з серыі “Гарады Беларусі”, а таксама ёсць задумкі па ўшанаванні класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Нядаўна Бахуны выпусцілі цікавую серыю налепак “Класікі беларускай літаратуры”, а таксама “Замкі і палацы Беларусі”. Сярод класікаў беларускай літаратуры на налепках адлюстраваны Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Францішак Багушэвіч, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Цётка, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч. Налепкі ўпрыгожылі Косаўскі палац, Камянецкая вежа, Лідскі замак, Мірскі замак, Нясвіжскі палац, Любчанскі замак і Ружанскі палац. Усе жадаючыя могуць заказаць паштоўкі, налепкі і іншую прадукцыю на сайце Бахунаў: http://bakhuny.by
Беларускае Радыё Рацыя