Беларуская батлейка на курсах „Мова Нанова”
Беларуская батлейка – чарговыя заняткі ў межах курсаў „Мова Нанова” ужо сёння, 16 снежня, адбудуцца ў Баранавічах. Мерапрыемства запланаванае ў анлайн фармаце.
„У якасці галоўнага госця выступіць музыка, этнограф, мастак і рэстаўратар музычных інструментаў Алесь Лось, а таксама акторка, музыка і рэжысёрка тэатру „Жывое слова” Алеся Сівохіна”, – распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:
– У нас заўсёды ёсць моўная частка, у нас ёсць прыязная беларускамоўная кампанія. У нас у гасцях будзе цэлы тэатр. Мы будзем гутарыць пра традыцыйную батлейку, яе гісторыю. Прычым мы не толькі даведаемся пра батлейку, паслухаем пра яе гісторыю, пра яе персанажаў, але і пабачым яе.
Далучыцца да сустрэчы можна праз платформу Zoom а 18:30. Для ўдзелу патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Наведаць заняткі могуць не толькі жыхары Баранавічаў, але і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў і нават замежныя госці.
Беларускае Радыё Рацыя
