Выйшла ў свет новае выданне пра мінулае Палесся
Беларуская кніжная прастора папоўнілася новым выданнем пра мінулае Палесся. Рэдактар пазнавальнага часопісу “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін напісаў кнігу пра гісторыю Пінска. Гэта вынік шматгадовай працы ў архівах ды музеях Беларусі, Польшчы і Украіны.
Выданне пераважна распаўсюджваецца праз аматараў мінуўшчыны, таму пабачыць яго на палічках кнігарняў немагчыма. Аўтар тлумачыць гэта тым, што выданне мае мэтавую аўдыторыю. Першыя водгукі ўжо пачуў:
– Мне складана меркаваць, ацэньваць мусяць чытачы. Многія дзеляцца сваімі пажаданнямі. Гісторыя Палесся ахоплівае не толькі Палессе, але таксама гісторыю Беларусі, Украіны, Польшчы. У такі складаны час людзі заўсёды цікавяцца сваімі каранямі.
Гісторыі Палесся кандыдат фізіка-матэматычных навук Аляксандр Ільін прысвячае ўвесь вольны час. Ён працуе выкладчыкам на кафедры вышэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Палескага дзяржаўнага універсітэта.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота novychas.info