Беларуская міфалогія на цішотках у гарадзенскай “Цудоўні”
Унікальныя міфалагічныя беларускія выявы з’явяцца на цішотках у гарадзенскай краме “Цудоўня”.
Пра беларускую міфалогію на цішотках распавядае прадстаўнік “Цудоўні” Антон Шаранкевіч:
– Крыніцы, адкуль браліся гэтыя істоты, – гэта энцыклапедыя «Беларуская народная міфалогія». Гэта такія істоты, як вадзяніца, стрыга, кумільган. У будучыні плануецца яшчэ некалькі, напрыклад, апівень ці ўжыны кароль.
На думку Антона Шаранкевіча большасць выяваў гэтых істотаў зроблена ўпершыню:
– У энцыклапедычных крыніцах і розных іншых графічных адлюстраваннях гэтых істот няма. То бок мы ўжо абапіраліся на інфрмацыю пра іх. І гэта рабіла гарадзенская маладая мастачка Канстанцы Калінушкіна.
Пабачыць цішоткі з беларускімі міфалагічнымі істотамі, што зроблены невялікім накладам у гараденскай “Цудоўні” магчыма ўжо цягам бліжэйшага тыдня.
Беларускае Радыё Рацыя