Беларуская моладзь зацікавілася народнымі танцамі



Пры беларускіх культурніцкіх гуртах па ўсёй краіне расце папулярнасць традцыйных танцавальных вечарынаў. Такую думку выказвае этна-харэограф Сяргей Выскварка з Любаншчыны. Сам ён ездзіць па рэгіёнах з танцавальнымі заняткамі:

– Танец вельмі дэмакратычнае мастацтва. Можна вельмі хутка авалодаць ім. Можна ведаць толькі 2-3 танцы і ўжо адпачываць. Моладзь зацікавілася. Па-мойму, гэта вельмі добра. І моладзь панясе гэта за сабой далей. У спеўнай культуры вельмі адчуваецца рэгіянальнасць. У харэаграфіі крышачку меней, але яна ўсё адно ёсць. Гэта звязана з пластыкай. Гэта звязана з традыцыйнай культурай паводзінаў. Напрыклад, на Гомельшчы больш розных забаронаў. Берасцейшчына больш вольная.

У народнай культуры танец – гэта мастацтва для рэлаксацыі і адпачынку. Калі параўнаць, то спевы гэта вышэйшая сіла, а танец гэта зямля, – зазначае Сяргей Выскварка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота holiday.by