Беларуская мова няўхільна набірае прыхільнікаў па-за межамі Беларусі
Давід Куркоўскі нарадзіўся ў Злучаных Штатах Амерыкі, зараз з’яўляецца аспірантам ва ўніверсітэце Каліфорніі Бэрклі.
Ён вывучыў беларускую мову і прапагандуе мову і беларускую культуру на адмысловых курсах у інтэрнэце для замежнікаў.
Распавядае Давід Куркоўскі:
– Мы вырашылі ў анлайн фармаце выкладаць беларускую мову, у асноўным замежнікам. Таксама да нас далучыліся іншыя людзі з Беларусі, а таксама беларусы з дыяспараў. У Амерыцы я арганізаваў некаторыя мерапрыемствы з Вальжынай Морт, яна прыйшла да нашых студэнтаў. Мы разам таксама арганізуем розныя мерыпрыемствы, на якіх падымаем тэму Беларусі, беларускага пратэсту, беларускай літаратуры.
Сёлета на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі Давід Куркоўскі прачытаў даклад «Беларуская класіка як форма пратэсту», у якім разглядаў літаратурную беларускую класіку, якая раптам ажыла ў падзеях мінулага года і стала запатрабаванай не толькі ў творчых асяродках, але і сярод простых беларусаў.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя