„Беларуская нацыянальная памяць” стварае сайт
Грамадская арганізацыя „Беларуская нацыянальная памяць” збіраецца стварыць партал прысвечаны падзеям айчыннай гісторыі, з фотаздымкамі, аўдыё і відэазапісамі. Ранейшы сайт, які функцыянаваў на платформе Blogspot, застанецца толькі як архіў матэрыялаў.
Падрабязнасці распавёў старшыня БНП Анатоль Міхнавец:
– Мы хочам стварыць партал, бо шмат інфармацыі сабралася. Blogspot занадта малы для тых аб’ёмаў інфармацыі, якія маем. Зараз ёсць адзін варыянт, я спадзяюся мы яго ў бліжэйшы час запусцім. Там будзе ўся інфармацыя за гады нашай дзейнасці, а дадаткова тое, што не дадытычыць нашай дзейнасці – цікавыя гістарычныя факты, відэа, фота, аўдыё.
Да стварэння, а затым і запуску парталу, арганізацыя прыступіць пасля Дня Волі.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
