Беларуская паштовая марка ўвайшла ў дзясятку самых прыгожых у свеце
Беларуская паштовая марка ўвайшла ў дзясятку самых прыгожых у свеце. Гаворка пра конкурс на званне самай прыгожай маркі свету 2017 года “Вялікі прыз выставы WIPA” у Аўстрыі.
Беларусь апынулася на шостым радку рэйтынгу за блок “Беларуская праваслаўная царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі”.
Першае месца і тытул “Самая прыгожая марка свету 2017 года” — у Фарэрскіх выспаў за блок “Фарэрскія нажы” з залатым цісненнем.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 70 краін. Венская міжнародная філатэлістычная выстава праводзіцца з 1881 году
