“Беларуская песня” – канцэрт Змітра Вайцюшкевіча



26 лістапада, у Дзень народзінаў Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, у Палацы культуры МАЗ прагучаць песні Змітра Вайцюшкевіча ў суправаджэнні WZ-Orkiestra на вершы паэта. «Дзе мой край», «Мора гранітныя хвалі», «Заяц варыць піва», «Архангелы». Дясяткі твораў легендарнага пісьменніка ўвасоблены Змітром Вайцюшкевічам у музыцы.

«Уладзімір Сямёнавіч з’яўляецца для мяне адным з некалькіх паэтаў, дзякуючы творчасці якіх я склаўся сам як творца і як асоба, – каментуе спявак. – На працягу ўсяго свайго музычнага шляху я штораз вяртаюся да спадчыны Караткевіча, бясконца знаходзячы там нешта новае, знаходзячы там карані сапраўднай «Беларускай песні». Запрашаю вас на вялікі канцэрт, прысвечаны спадчыне вялікага паэта і пісьменніка»

Акрамя песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, у канцэрце прагучаць і іншыя лепшыя песні Змітра Вайцюшкевіча.

26 лістапада, 19.00 Палац культуры МАЗ (Партызанскі праспект, 117а) Інфалінія: +375336611432