Беларуская Рада культуры: Асноўныя праблемы беларускай культуры ў выгнанні – пошукі фінансавання і цэнтралізацыя
У Вільні прайшла анлайн-прэзентацыя блоку даследаванняў пад назвай «Беларуская культура: стан і патрэбы актараў, перспектывы рэфармавання».
Вынікі даследавання асноўных праблем культурных дзеячоў у выгнанні прадставіла менеджарка праектаў Беларускай Рады культуры Кацярына Раманчык:
– Амаль 60 адсоткаў – гэта жанчыны, ад 35 да 45. Гэта абсалютная большасць нашай мэтавай групы. Людзі зараз знаходзяцца найперш у Польшчы. Больш за 60 адсоткаў. 55 адсоткаў адзначылі, што яны спалучаюць дзве ролі – творцаў і менэджэраў. Большасць людзей працуюць у сцэнічных мастацтвах. І тут самая вострая патрэба, звязаная безумоўна з фандрайзінгам і супрацай з донарскімі арганізацыямі, вострая патрэба ў доступе да юрыдычных кансультацый, да аўтарскага права.
Падчас анлайн-прэзентацыі ад Беларускай Рады культуры для беларускіх дзеячоў культуры ў выгнанні былі адпаведна агучаны асноўныя рэкамендацыі па аптымізацыі творчага працэсу і папулярызацыі беларускай культуры для міжнароднай аўдыторыі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя