Беларуская рада культуры падтрымала стварэнне Музея Вольнай Беларусі



Сёння, калі ва ўмовах жорсткай цэнзуры ў Беларусі зачыняюцца незалежныя рэдакцыі і друкарні, за мяжой нашай краіны працягваюць выходзіць друкаваныя выданні, прысвечаныя беларускаму пратэсту.

Адно з такіх выданняў – Belarus rising 2020 – перадала ў фонд Музея Вольнай Беларусі Беларуская рада культуры (https://t.me/by_culture). Фотаальбом выдадзены пры падтрымцы Беларускага фонду культурнай салідарнасці (зараз – Беларуская рада культуры) і Міжнароднай грамадскай арганізацыі EUROBELARUS. У iм змешчаны ўнікальныя фотаздымкі, зробленыя на мінскіх вуліцах у перыяд жнівень-лістапад 2020-га.

Дастаткова глянуць на фота з альбому, каб убачыць маштаб беларускага пратэсту і і зразумець, чаму беларусы ніколі не даруюць рэжыму.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ўдзячна фотакарэспандэнту рэпрэсаванага беларускага партала TUT.BY і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Вадзіму Заміроўскаму за зробленыя гістарычныя кадры, а таксама выказвае падзяку Беларускай радзе культуры за падтрымку ідэі аб стварэнні Музея Вольнай Беларусі.

НАУ працягвае збор прадметаў музейнага значэння (іх лічбавых копій), звязаных з беларускімі пратэстамі ў 2020-2021 гадах, для Музея Вольнай Беларусі. Інфармацыю аб прадметах для музея, карысныя парады па яго развіцці і прапановы аб партнёрстве ў межах стварэння музея просім дасылаць у чат-бот @NAUsupport. Усе дадзеныя аб уладальніках прадметаў застануцца ананімнымі пры іх жаданні.

Паводле BY_ culture