Беларуская рада культуры запрашае на тыдзень культурных мерапрыемстваў
Ствараем свята новай Беларусі цяпер і разам – заклікае Беларуская рада культуры. У радзе прыгадваюць, што 7 ліпеня нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал, Ян Чачот – культурныя дзеячы Беларусі, вядомыя далёка за яе межамі. У ноч на 7 ліпеня беларусы адзначаюць Купалле, свята кахання і свабоды.
Абвяшчаем гэты дзень – Міжнародным днём беларускай культуры, каб ушанаваць той унёсак, які беларусы рабілі і робяць у сусветную культуру – заяўляюць у радзе. Ініцыятыву падтрымалі: офіс Святланы Ціханоўскай, НАУ Паўла Латушкі і Каардынацыйны савет.
Цягам тыдня, ад 5 да 11 ліпеня, плануецца ладзіць мерапрыемствы ў Беларусі і за яе межамі – чытаць вершы, спяваць, маляваць, дзяліцца гісторыямі пра нашых неймаверных людзей пад хэштэгам #by_culture! Мерапрыемствы будуць праходзіць у тым ліку анлайн.
Беларускае Радыё Рацыя