Кацярына Ваданосава прэзентавала кліп на сваю песню
„Акрэсцінскі вальс”. Рэліз выйшаў роўна праз два гады пасля пачатаку пратэстаў у Беларусі.
“Ідэя здымаць кліп з’явілася даўно, яшчэ ў 2020-ым”, – расказвае Кацярына.
– Менавіта гэтая песня для мяне было такім эмацыйным апафеозам усяго, што я напісала. Яна вельмі жывая. Я сапраўды перажывала і перажываю да гэтага часу тое, што напісала. Мы ўсе жывем у час, калі людзі ўспрымаюць інфармацыю ў першую чаргу вачыма. І я разумела, што калі не будзе відэашэрагу, хаця б якога-небудзь, то будзе вельмі цяжка данесці да аўдыторыі, да слухачоў тое, што я хачу сказаць. Мяне проста не заўважаць, як было ўжо неаднаразова раней.
Галоўную ролю ў кліпе выканала былая актрыса Купалаўскага тэатра Крысціна Дробыш. Рэжысёр – Ілля Бажко.
Убачыць кліп можна па спасылцы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя