Беларуская стужка пазмагаецца адразу за два «Оскары»



Ці трапіць вылучаная Беларуссю карціна «Дэбют» рэжысёра Анастасіі Мірашнічэнкі ў шорт-ліст самай прэстыжнай прэміі ў свеце кіно стане вядома праз месяц.

Беларуская праца будзе змагацца ў катэгорыях «Лепшы фільм на замежнай мове» і «Лепшы дакументальны фільм, піша afisha.tut.by. Дакументальны фільм «Дэбют» быў зняты ў 2018 годзе. У катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове» канкураваць з беларусамі будуць 92 працы, а ў «Лепшы дакументальны фільм» – 158.

Уручэнне запаветных статуэтак пройдзе 9 лютага ў Лос-Анджэлесе. Раней паведамлялася, што фільм рэжысёра Тода Філіпса «Джокер», які стаў самым касавым ва ўзроставай катэгорыі «17+», будзе спрачацца за 16 з 24 «Оскараў».