Беларуская выстава «Этна ў сучасным чытанні» адкрылася ў Варшаве
Мастацкая выстава «Этна ў сучасным чытанні» распачалася ў Варшаве. Сямнаццаць дыпломных работ выпускнікоў Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту прадстаўлены ў Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве.
Гаворыць дырэктар Цэнтру Міхаіл Рыбакоў:
– Тыя гады, калі паміж Польшчай і Беларуссю, мякка кажучы, былі даволі не цёплыя адносіны, яны прайшлі. Цяпер мы ідзем насустрач адзін аднаму. Павінны як мага болей ведаць адзін пра аднаго.
Анджэй Бжоза, дырэктар Міжнароднага фестывалю гістарычных і вайсковых фільмаў: Тое, што тут дэманструюць беларусы, ёсць вельмі цікавай лекцыяй.
У бліжэйшыя два тыдні выставу можна будзе наведаць у Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве ад 8 да 16 гадзіны.
[Not a valid template]
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара