„Беларускі абрад на сцэне” у Беластоку



У нядзелю, 5 лістапада, у памяшканні Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства адбыліся дваццаць дзявятыя Прэзентацыі абрадавых калектываў „Беларускі абрад на сцэне”. Беларускія народныя калектывы з Гайнаўшчыны і з Бельшчыны знаёмілі  з абрадамі і традыцыямі продкаў.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie IMG_8799-1024x768.jpg

Кажа старшыня БГКТ Васіль Сегень:

Сёння пачынаем штогадовы цыкл нашых беларускіх абрадаў, пад назвай „Беларускі абрад на сцэне”. Ужо 29 год запар гэтае мерапрыемства арганізуецца нашым таварыствам. Сёння першая сустрэча з гэтым абрадам у Беластоку на нашай сцэне, дзе можам пабачыць тыя калектывы, якія падрыхтавалі свае абрады, каб паказаць і парадаваць публіку.

Наступная сустрэча з беларускім абрадам пройдзе 17 лістапада таксама ў Беластоку, на наступны дзень удзельнікі завітаюць у Дубічы Царкоўныя і ў Бельск-Падляшскі. Фінальная сустрэча пройдзе ў Гайнаўскім Доме культуры 26 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя