Беларускі баяніст Аляксандр Ясінскі прэзентаваў свой дэбютны альбом „Hlybini”
У ім можна пачуць не толькі рокавыя і металёвыя матывы, але і афрыканскія матывы ды джазавыя імправізацыі.
Рэліз выйшаў на брытанскім лэйбле «Riverboat», які з’яўляецца часткай «World Music Network» – буйной сусветнай сеткі, што папулярызуе world-music, фолк і эксперыментальную музыку. «Насамрэч гэта для мяне важная падзея», – кажа творца.
– Гэта лічу паспяховае дасягненне, пакалкі лэйбл займаецца дыятрыбюцыяй альбома, і распаўсюджвае яго сярод журналістаў. Для мяне гэта быў абсалютны сюрпрыз – што альбом увайшоў у 15 самых лепшых альбомаў World music у чарце World Music Europe. Гэта самы буйны і самы прэстыжны чарт альбомаў, якія выдаюцца ў Еўропе. Прычым гэты чарт складаецца экспертамі.
Між тым, у падтрымку альбома быў зняты анімаваны відэакліп. Яго рэжысёрам стаў беларускі творца Андрусь Такінданг. Сам жа трэк «In Freedom and Dignity» быў запісаны з зоркамі арт-року – шведскім гітарыстам Ройнэ Столтам і барабаншчыкам нямецкага паходжання Марка Мінеманам.
Нагадаем, Аляксандр Ясінскі – вядомы ў Беларусі і Чэхіі як музыка, кампазітар, удзельнік гуртоў «Bosae Sonca», «Razam», «Shum Davar» і іншых.
Беларускае Радыё Рацыя