Беларускі дуэт “Znak Stop” выступіў у Варшаве



Беларускі дуэт “Znak Stop” выступіў у Варшаве. Першую частка імпрэзы музыкі зладзілі звыклым складам, а да другой далучылі спецыяльна запрошанага барабаншчыка Аляксандра Казакова. 

Пра ідэю супрацы распавёў вакаліст і гітарыст “Znak Stop” Андрэй Лугін:

– Калі запрашаць іншых музыкаў – такая супраца з’яўляецца цікавым творчым момантам, па-іншаму гучаць песні, іншы падыход. Іншы чалавек, іншая музыка заўсёды прыносіць нейкія іншыя свае фарбы, рытмы, ідэі і думкі. І гэтым узбагачаецца гучанне. Думаю, калі б была магчымасць, мы гэтым разам запрасілі б іншых музыкаў, але на дадзены момант абмежаваліся барабаншчыкам. Калі ўсё будзе добра, то калісьці пашырым яшчэ склад да некаторых канцэртаў. Залежыць ад сітуацыі, ад абставінаў.

Канцэрт гурта “Znak Stop” адбыўся ў клубе “Scena Chmielna”.

Падчас выступу музыкі выканалі і кавер на кампазіцыю “Мой родны кут”.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя