Беларускі гурт “23.34” працягвае краўдфандынг на дэбютны сінгл
Беларускі гурт “23.34” працягвае краўдфандынг на дэбютны сінгл. Рэліз будзе мець назву “Страшэнныя сны”.

Чаму запісаць першай музыкі вырашылі менавіта гэтую песню, тлумачаць удзельнікі бэнду “23.34” Антось Варшавыскі і Вераніка Арцем’ева:
– Па-першае, гэта самая першая песня, якая ў нас з’явілася, а па-другое, яна на сённяшні час вельмі актуальная. У нас ёсць яшчэ планы на кліпы і гэтак далей. Мы хочам прадставіць сябе, вось дарэчы, з гэтай песняй 23.34 са „Страшэнным сном”. Гэтая песня была напісаная ў 2003 годзе, я паступаў у Гарадзенскі каледж культуры, кульпрасвет.
– Яна, напэўна, самая “дзвіжовая”, мне яна больш за ўсё адчуваецца, як мінімум.
Пачуць гэтую песню жыўцом можна будзе на фэсце “Грай”, на якім музыкі выступяць 3-га верасня ў Варшаве.
Падтрымаць калектыў можна праз сацыяльныя сеткі:
– https://www.instagram.com/2334band/
– https://www.facebook.com/2334band
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
