Беларускі гурт Leibonik даў канцэрт у Варшаве

Імпрэза адбылася ў клубе Scena Chmielna пры поўнай залі. На разагрэве ў артыстаў выступіў музыка, акцёр і стэндэпер Дзіма Саўяненка. «З ім нас звязваюць даўнія стасункі», – распавёў лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч.
– Дзіма Саўяненка гэта мой стары-стары сябра Ашмянскі, які зараз пераехаў у Варшаву. Таксама гэта было для нас лагічнае, што мы летась ужо з ім па-сяброўску разам выступалі. Для нас гэта бяспечная зона ў некім плане, таму што тое, што мы зараз іграем, праграму, з якой едзем, гэта адчуваецца вельмі стрэсова, проста выходзіць затым на сцэну. Нейкія старыя песні, п’яное і дурное, яно ідзе лягчэй, а тое, што наперажывалася за апошні год, яно балюча выштурхоўваецца і хочацца з нейкай больш камфортнай пазіцыі пачаць канцэрты.
Дзіма для нас – гэта ў першую чаргу падтрымка нас саміх у грымёрцы літаральна перад канцэртам.
Польскі тур гурта Leibonik падтрымалі розныя беларускія артысты, сярод якіх – Алесь Дзянісаў (Dzieciuki), Андрусь Такінданг, Яўген Цярэнц’еў (Teleport).
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
