Беларускі гурт “Leibonik” накіраваўся ў тур “Expartnae”
Першы выступ музыкаў адбыўся ў літоўскім Вільнюсе. Наступныя ж канцэрты пройдуць у Польшчы: артысты завітаюць у Беласток, Гданьск, Познань, Кракаў і Варшаву.
Пра адметнасці туру і сталічнай імпрэзы – лідар гурта “Leibonik” Сяргей Башлыкевіч:
– У межах праграмы “Leibonik” “Expartnae” мы зайграем свае залатыя хіты з альбому “Жакі” і яшчэ троху больш зверху. Так што, хто ўпершыню наведаецца да нас, будзе магчымасць паслухаць усё найлепшае. Але і для нашых слухачоў з досведам таксама знойдзецца трохі сюрпрызаў. На варшаўскім канцэрце 30 верасня ў “Барбазар” бары сцэну з намі падзеліць беларуска-ўкраінскі комік і музыка Дзіма Саўяненка, таксама вядомы як Саўян. Дарэчы, Дзіма таксама з Ашмянаў, так што рыхтуйцеся да максімальнай порцыі ашмянскага каларыту.
Дарэчы, ужо сёння музыкі выступяць у Беластоку. Імпрэза будзе ладзіцца ў кавярні „Lalki” (Kalinowskiego 1). Пачатак – у 20:00.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя