Беларускі гурт “Маці Ветру” прэзентаваў кампазіцыю “Чырвонае сэрца”



Песня напісаная на верш Насты Кудасавай „Лёгкія сцяла гарсэтам бяды…”.

Пра гісторыю твору расказвае щдзельнік калектыву “Маці Ветру”:

Недзе за месяц да Новага году наш бас-гітарыст скінуў мне свой рыф на акустычнай гітары. Але я не спяшаўся брацца за яго, бо трэба было скончыць пачатыя песні. І ўжо за некалькі дзён да Новага году пачатае было дапісана і ў гэты час мне трапляецца верш Насты, прысвечаны Чырвонаму касцёлу. Першы раз я хуценька прачытаў верш, а калі пачаў яго чытаць другі раз, спакойна і ўважліва, ужо я тады адчуў вельмі моцнае жаданне зрабіць з гэтага верша песню.

“На Новы год я загадаў рэлізіць па песні штомесяц, бо кампазіцый у нас ужо дастаткова на альбом”, – прызнаецца музыка.

Пакуль гурт “Маці Ветру” не раскрывае імёнаў удзельнікаў і жадае заставацца ананімным.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя