Беларускі індзі-рок-гурт “Дом Связи” выступіў у Варшаве
Беларускі індзі-рок-гурт “Дом Связи” выступіў у Варшаве. Музыкі выканалі як аўтарскія кампазіцыі, так і каверы знакамітых песень іншых творцаў.

Пра тое, у якім стане цяпер знаходзіцца калектыў, распавёў вакаліст бэнду Максім:
– Насамрэч – у разабраным трохі стане, таму што частка нашых „”сувязістаў” знаходзіцца ў Польшчы, частка засталася ў Беларусі. Не самыя спрыяльныя ўмовы для канцэртаў і для запісаў. І насамрэч шэраг гэтых усіх падзей, пачатак вайны занадта падстраціла ўсё ў сэрцах.
РР: Калі мы кажам пра тое, што не занадта спрыяльны час для выступаў, але канцэрт у Варшаве ўсё ж такі назіраецца. То лагічнае пытанне: чаму?
– Трэба нешта рабіць.
Выступ гурта “Дом Связи” падтрымаў малады дуэт: спявачка Emi Krou і гітарыст Макс.








Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
