„Беларускі народны фэстын” у Бельску Падляшскім



У Гарадскім амфітэатры Бельска Падляшскага прайшоў “Беларускі народны фэстын”, на якім выступілі музычныя ды танцавальныя калектывы з Польшчы і Беларусі.

Zdjecie2203_2

“Для нас гэта магчымасць шырэй паказаць сваю творчасць”, – кажа Аляксандра Варшыцкая з калектыва “Астэрыя”:

– Вельмі прыемна, што прыйшло шмат людзей, можам паказаць як спяваем, якія песні спяваем – гэта для нас важна. Самае важнае тое, што мы пашыраем беларускую культуру, бо яна знікае.

Падчас фэста жадаючыя таксама маглі набыць кнігі беларускіх пісьменнікаў з Польшчы.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара