Беларускі ПЭН абвясціў пра прыём заявак на Прэмію імя Ежы Гедройца
Узнагарода ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Кіраўніца Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай паведаміла, што для некаторых літаратутрных прэміяў з часам прыйдзецца крыху змяніць намінацыі, каб адпавядаць сённяшняму часу:
–Безумоўна, часы мяняюцца. І сёння мы разумеем, што гэтыя крытэрыі, гэтыя намінацыі, гэтыя жанры могуць не да канца адпавядаць сённяшнім рэаліям. І я працую над тым, каб на лета сфармаваць нейкія новыя намінацыі для таго, каб оптыка, праз якую мы глядзім на нашую літаратурную рэальнасць, магла больш адпавядаць сённяшняй сітуацыі.
Адначасова Беларускі ПЭН абвясціў пра прыём заявак на прэмію імя Карласа Шэрмана – за лепшы пераклад; на прэмію імя Наталлі Арсеньневай – за найлепшую кнігу паэзіі; і на прэмію імя Міхала Анемпадыстава – за лепшую вокладку беларускай кнігі.
Беларускае Радыё Рацыя