Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры
На 15 жніўня 2023 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 32, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 126.
Даследчыцу і рэдактарку Валерыю Касцюгову перавялі з СІЗА ў жаночую папраўчую калонію № 4 у Гомелі.
Музыку гурта «Wonder Spak» Паўла Лапікава затрымалі і абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкіх фарміраванняў» – «BY_HELP», «BYSOL» і «BYPOL».
Фольк-спявачку Патрыцыю Свіціну асудзілі на 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Актывіста і распаўсюдніка беларускай літаратуры Барыса Хамайду за герб «Пагоня» на пашпарце арыштавалі на 15 сутак і адмовіліся вяртаць пашпарт як «сапсаваны».
Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, арышты, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных па спасылцы.