Беларускі ПЭН маніторыць рэпрэсіі адносна беларускіх дзеячаў культуры
Беларускі ПЭН працягвае правядзенне маніторынгу рэпрэсій адносна беларускіх дзеячаў культуры. Сярод іх і журналісты, і музыкі, і акторы, і пісьменнікі. Апошнім часам пад рэпрэсіі пачалі патрапляць і выдаўцы.

Кажа старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай:
– Увесь час здараюцца нейкія новыя абставіны, тыя ж самыя рэпрэсіі. Я пра іх кажу як пра нешта малаістотнае, але насамрэч гэта вельмі істотнае, рэпрэсіі, супраць кнігавыдаўцаў і кнігарспаўсюднікаў.
Штомесяц Беларускі ПЭН складае хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры. Як адзначана ў апошняй хроніцы: працягваюцца палітычна матываваныя арышты дзеячаў культуры, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, пераслед за антываенную пазіцыю, а таксама рэпрэсіі ў дачыненні да дзеячаў культуры, якія вымушана пакінулі Беларусь, а таксама іх родных.
Беларускае Радыё Рацыя
