Беларускі ПЭН правёў устаноўчы сход за мяжой
Адбыўся ўстаноўчы сход для стварэння Беларускага ПЭН-цэнтра ў замежжы.
Старшынёй Беларускага ПЭНа была абраная Таццяна Нядбай. У Раду ўвайшлі Святлана Алексіевіч, Вольга Шпарага, Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч і іншыя.
Сходам таксама зацверджаная назва арганізацыі: Беларускі ПЭН — на беларускай мове, PEN Belarus — на ангельскай.
Беларускі ПЭН з’яўляецца паўнапраўным чальцом Міжнароднага ПЭНа, ён быў створаны ў 1989 годзе, з 2019 года ім кіравала лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч, Таццяна Нядбай была першым намеснікам.
Арганізацыя была ліквідаваная ў жніўні 2021 года паводле рашэння Вярхоўнага суда Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя