Беларускі ПЭН-цэнтр – супраць хатняга гвалту
Беларускі ПЭН-цэнтр далучыўся да петыцыі па прыняцці закона аб хатнім гвалце.
Пра акалічнасці распавяла намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Марыя Мартысевіч:
– Адным з дакументаў, якім кіруецца дзейнасць Беларускага ПЭН-цэнтра і Міжнароднага ПЭНа, – гэта Жаночы маніфест. Ён кажа пра тое, што каб мець права на свабоду слова, свабоду чытаць, свабоду пісаць, жынчыны павінны быць вольнымі фізічна, сацыяльна і інтэлектуальна. ПЭН верыць, што гвалт над жанчынамі ва ўсіх яго шматлікіх формах, як у сценах дома, так і ў публічнай сферы, стварае небяспечныя формы цензуры.
Акрамя гэтага, Беларускі ПЭН-цэнтр распачынае маніторынг таго, як парушаюцца культурніцкія правы беларускіх аўтараў.
Беларускае Радыё Рацыя