Беларускі ПЭН збірае інфармацыю пра выпадкі дыскрымінацыі беларускіх дзеячоў культуры



Беларускі ПЭН абвясціў збор дадзеных на прадмет дыскрымінацыі беларускіх дзеячоў культуры паводле іх пашпарта. Арганізацыю цікавіць кожны выпадак, калі беларускім аўтарам было адмоўлена ва ўдзеле ў міжнародных мерапрыемствах.

На сваім тэлеграм-канале Беларускі ПЭН паведаміў:

„Сябры, калегі, творцы! Мы збіраем інфармацыю пра розныя выпадкі, калі беларускім дзеячам культуры адмоўлена ва ўдзеле ў міжнародных мерапрыемствах.

Мы збіраем гэтыя дадзеныя для таго, каб лепш разумець сітуацыю і, безумоўна, не будзем публікаваць ніякіх дадзеных пра вас без вашай згоды.

Сабраную інфармацыю мы прааналізуем з пункту гледжання таго, наколькі гэтая з’ява мае масавы характар, а таксама зможам лепш спланаваць працу па супрацьдзеянні дыскрымінацыі паводле пашпарта.

Калі ласка, калі такія выпадкі здараліся з вамі ці з вашымі знаёмымі, запоўніце невялікую анкету.”