Беларускі перадкалядны арт-маркет прайшоў у Варшаве

Беларускі перадкалядны арт-маркет прайшоў у Варшаве. На ім можна было набыць зімовыя ўпрыгожанні, вопратку, аксесуары, прысмакі і шматлікае іншае. Яшчэ адзін падобны кірмаш адбудзецца 17-га снежня. Пра будучую і ўжо мінулую падзеі распавялі арганізатаркі Марыя і Любоў.

— Я думаю, што гэта было такое невялікае разаграванне, тым больш, што ў Польшчы прынята да святаў рыхтаваць вельмі загадзя, таму сярод пакупнікоў было рэальна вельмі шмат палякаў.
РР: У які бок плануеце разрастацца да 17-га снежня?
— У нас более майстроў, гэтым разам будзе два паверхі, не толькі ўнізе, але і зверху.
— Будуць прэзентацыі, дэгустацыі, будзе майстар-клас для дзяцей па навагодніх цацках, дастаткова просты, але цікавы. Мы таксама хочам запрасіць аквагрым.
Арт-маркет прайшоў у беларускім клубе ў Варшаве Scena Chmielna. Наступны адбудзецца там жа
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
