Беларускі плакат: візуальны код часу



Унікальныя плакаты царскіх часоў, плакаты да Другой сусветнай вайны, пакаты савецкага часу пра Чарнобыль і перабудову можна ўбачыць у Гародні на выставе «Беларускі плакат: візуальны код часу». Экспазіцыя складаецца амаль з трох дзесяткаў твораў і размешчана ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Пра адметнасць выставы распавядае яе куратар, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі:

— Мы ствараем усеахватны лічбавы архіў па беларускім плакаце. Пачынаючы з першых, якія ствараліся яшчэ проста як афішы, ствараліся яшчэ ў царскія часы, і па сённяшні дзень, сучасныя плакаты, якія насамрэч шырока вядомыя ў свеце, бо дзякуючы буйным міжнародным конкурсам і выставам, што адбываліся ў пачатку 90-х гадоў, беларускія плакаты там заўважылі.  

Для кіраўніка Цэнтра Гарадскога жыцця, журналіста Паўла Мажэйкі гэтыя плакаты — частка гісторыі Беларусі

— Гэта перш за ўсё гісторыя маёй Раздзімы — Беларусі. Таму што, як мы бачым, і праз плакаты і праз творчасць, хай сабе часта заідэалігазаваных мастакоў, дызайнераў, творцаў, хай праз іх і праз тую палітычную сітуацыю, у якой яны працавалі, але мы бачым гісторыю Беларусі: усе гэтыя пертурбацыі, усе гэтыя праблемы людзей, якія былі. 

З унікальных плакатаў можна ўбачыць плакаты гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Шарышэўскага, таксама рэдкія плакаты гарадзенскіх рэстаранаў, а на выставу завіталі гарадзенскія дызайнеры і мастакі, а таксама выкладчыкі факультэта выяўленчага мастацтва Купалаўскага ўніверсітэта. Выстава будзе працаваць да канца сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя