„Беларускі рэнесанс” – кніга па гісторыі нацыянальнага адраджэння ў 90-я гады ў Гомелі
Гомельская філія Таварыства беларускай мовы падрыхтавала міні-даследаванне на тэму нацыянальнага адраджэння ў 1990-я гады ў горадзе над Сожам. Дзеля збору фактаў актывісты правялі больш за дзясятак інтэрв’ю з грамадскімі дзеячамі, папрацавалі з прыватнымі архівамі і пачыталі перыёдыку тых часоў.
Ініцыятар праекту гісторык Марыя Булавінская зазначае, што адным з галоўных адкрыццяў сталася багатае на падзеі жыццё ў 1990-я:
– Гэтая праца рыхтавалася да юбілею гомельскага аддзялення Таварыства беларускай мовы. Моладзь прыйшла ў ТБМ у 2009 годзе, мы перарэгістравалі арганізацыю, і яшчэ тады ў нас узнікла такое пытанне: чым займаліся адраджэнцы мінулых часоў? Ці адбывалася нешта ў Гомелі? Ці змагаліся за мову, за культуру? Канец 80-х да сярэдзіны 00-х – гэты час для нас быў «белай плямай» у гісторыі. Толькі зараз вырашылі сабраць успаміны дзеячоў тых часоў.
Прэзентацыя зборніка „Беларускі рэнесанс” адбудзецца 13 снежня на вечарыне, прысвечанай 5-годдзю аднаўлення дзейнасці ТБМ у Гомелі.
„Гомельская праўда” 1992 г.
Беларускае Радыё Рацыя