Беларускі рок-гурт “Atesta” рыхтуе кліп-фільм пра падлеткаў у эміграцыі



Беларускі рок-гурт “Atesta” рыхтуе кліп-фільм пра падлеткаў у эміграцыі.

“Зараз здымкі ўжо завершаныя, але дата прэзентацыі пакуль не вядомая”, – кажа вакалістка калектыву Уля Паўловіч.

Эміграцыя – гэта вельмі папулярная тэма. Падлеткі – не вельмі. Таму мы будзем сумяшчаць, каб як-небудзь падняць гэтую, можа не праблему, але боль – дакладна. Гэта кліп з размовай з героямі фільму. Гэта ж жывыя людзі. Гэта не будзе там пра нейкага Івана Іванова, не, гэта будзе пра канкрэтных людзей і канкрэтных падлеткаў.

Таксама нядаўна Уля Паўловіч выступіла на закрыцці летняй тэрасы клубу “Scena Chmielna” у Варшаве. “Наперадзе ў нас таксама нямала планаў і канцэртаў”, – зазначыла артыстка.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя