Беларускі рок-гурт Atesta выступіць у Беластоку
15 гадоў таму
Беларускі рок-гурт Atesta выступіць у Беластоку. Імпрэза адбудзецца 14-га снежня ў клубе “Beer4You”.
“Новыя кампазіцыі падчас канцэрту таксама прагучаць”, – распавядае вакалістка бэнду Уля Паўловіч.

– Будзе акустычны сэт, спадзяюся вялікі, бо нікога мы з сабой браць не будзем. Мы гордыя.
РР: Я так разумею, што і свежая кампазіцыя «Дзмухаўцы» таксама прагучыць.
– Свежая кампазіцыя «Дзмухаўцы» цяпер будзе гучаць столькі ж разоў, колькі гучыць «Ажына», пакуль не надакучыць.
Таксама гурт Atesta выступіць у Варшаве на фэсце “Грай на Каляды”. Імпрэза адбудзецца 22-га снежня ў клубе Scena Chmielna.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
