Беларускі рок-гурт “Дрымон” плануе аднавіць музычную актыўнасць



Пасля свайго першага за 3 гады канцэрта беларускі рок-гурт “Дрымон” плануе аднавіць музычную актыўнасць.

Вакаліст бэнду Ілля Маліноўскі адзначыў: “Цяпер мы ўжо не спынімся”:

– У нас не было тры гады рэпетыцый, не было тры гады сустрэчаў. Цяпер у нас ужо ёсць сустрэча, ёсць канцэрт як рэпетыцыя. А ў наступны раз, калі я прыеду, напрыклад, там праз тры месяцы, то гэта ўжо будзе значна лепш. Гэта адзназначна абсалютна, гэта факт, калі публіка, гледачы аддаюць, а яны аддаюць заўсёды амаль што, то немагчыма  спыняцца.

Ілля Маліноўскі цяпер жыве ў Вільні. Канцэрт жа гурта “Дрымон” адбыўся ў Варшаве, дзе знаходзіцца гітарыст калектыву Аляксей Ажогін. Падчас выступу ў сталіцы Польшчы музыкаў падтрымалі сесіённыя інстурменталісты.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя