Беларускі рок-гурт NRM працягвае тур “Мроя як зброя”
Беларускі рок-гурт NRM працягвае тур “Мроя як зброя”. Першыя канцэрты адбыліся ўжо ў Стакгольме, Таліне, Рызе і Вільні.

“Прызнаюся шчыра: выступы ладзяцца не без цяжкасцяў”, – кажа лідар калектыву Піт Паўлаў.
– Большасць гарадоў, куды мы зараз едзем, там першы раз NRM з’яўляецца, або не быў 15 год. І таму яно ўспрымаецца як нешта неверагоднае. Людзі нават не маюць да гэтага даверу. Усе, хто прыходзяць, не могуць сабе ўявіць, што гэта наогул магчыма. Карацей, яно адбываецца з артыстычнага пункту на высачэйшым узроўні, па эмоцыях – на высачэйшым узроўні, па арганізацыі мне таксама ўсё вельмі падабаецца. Але ўсё ж такі колькасць людзей ледзь-ледзь дазваляе нам гэта зрабіць. Проста гэта сапраўднае такое выпрабаванне. Але мусім мы гэта зрабіць першы раз, каб пратачыць гэтую сцежку.
Бліжэйшыя канцэрты “N.R.M.” чакаюцца ў Кракаве (27.09) і Празе (28.09).
Частка сродкаў ад туру пойдзе на падтрымку Украіны.

Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
