Беларускі рок у Варшаве



Беларускі рок-гурт “Atesta” выступіць 13 жніўня ў Варшаве. Імпрэзу падтрымае Аляксандр Памідораў.  
“Драйв і пяшчота, бадзёрасць і шаленая энэргетыка… На гэтым канцэрце будзе ўсё”, – абяцае вакалістка бэнду “Atesta” Уля Паўловіч.

– Свежанькае, новенькае будзе ў тым, што ўсе песні мы будзем граць крыху па-іншаму. Будзе непоўная акустыка, якую мы гралі ў Менску, і гэта будзе няпоўны склад. Я спадзяюся, будзе вельмі цікава.

– Чаму з Аляксандрам Памідоравым вырашылі зайграць канцэрт?

– Аляксандр Памідораў – сябар маёй сям’і, я яго добра ведаю, мы ужо гралі адзін канцэрт у Менску, таму гэта такая родная душа крыху і чаму б не?

Канцэрт абудзецца у “Beer Station Centrum” (Lwowska, 17).
Пачатак канцэрта – у 19:00.

Квіткі: free donation.

Беларускае Радыё Рацыя