Беларускі Свабодны тэатр пераязджае ў Польшчу



Беларускі Свабодны тэатр Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды пераязджае ў Польшчу. Вымушаныя пакінуць сваю краіну, артысты зноў збяруцца ў Варшаве, каб працягваць рабіць уражваючыя спектаклі.

Беларускі свабодны тэатр Фота: ziernie-performa.net

14 снежня 2021 года а 10.00 у Kino Kultura адбудзецца сустрэча з артыстамі Беларускага Свабоднага тэатра, а таксама паказ дакументальнага фільма пад назвай “Кураж”, вылучанага на Оскар, які паказвае жыццё і
працу тэатра на фоне падзеяў 2020 года ў Беларусі. Ганаровы госць шоў Агнешка Холанд.

Акрамя таго, яны запрашаюць на ўрачыстае прывітанне актораў у аэрапорце Шапэна, якія прыбудуць рэйсам Лондан-Варшава LO 282 у 13:40 13 снежня.

Заснаваны ў 2005 годзе Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой Беларускі Свабодны тэатр – гэта група, якая дзейнічала ў Беларусі ў падполлі без штаб-кватэры, пакою для рэпетыцый, пастаяннай сцэны; артысты гралі, у
прыватнасці, у кватэрах. Нягледзячы на гэта, спектаклі Свабоднага тэатра з’явіліся прамым выклікам абсалютнай цэнзуры ў Беларусі і свабодзе мастацкага выказвання ў „апошняй дыктатуры Еўропы”. Па гэтай прычыне
артыстаў тэатра неаднаразова затрымлівалі і дапытвалі.

Спектаклі Беларускага Свабоднага тэатра атрымалі прызнанне за мяжой, былі ўдастоеныя ўзнагарод. Па запрашэнні польскага ўраду Тэатр з наступнага года будзе базавацца і выступаць у Польшчы.

Паводле прэс-рэлізу