Беларускі вулічны канцэрт у Беластоку
15 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца вялікі вулічны канцэрт. На сцэну выйдуць тры беларускія гурты, два з якіх (“23.34” і “Belarusian Truestory”) жывуць цяпер у Варшаве, яшчэ адзін (“Sumarok”), – у Беластоку.
“Дарэчы, месца правядзення канцэрту было абранае не выпадкова”, – кажа арганізатар імпрэзы Антось Варшавыскі.
– Спачатку рабілі мы падобную імпрэзу – вялікі вулічны канцэрт у Варшаве, як вы ўсе памятаеце, дзе таксама зайгралі такія гурты, як “23.34” і “Belarusian Truestory” і на той момант яшчэ Графатайп. Гэтым разам мы вырашылі трошкі пашыраць межы і ісці ў кірунку Беларусі – ў Беласточчыну.
Імпрэза пройдзе перад гарадской ратушай. Пачатак у 18:00. Падзея адбудзецца пры падтрымцы Беларускага Радыё Рацыя і Fundacji Tutaka.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя