Беларускіх і не толькі музыкаў запрашаюць на джэм у Варшаве
13 гадоў таму
Беларускіх і не толькі музыкаў запрашаюць на джэм у Варшаве.
23-га лістапада ў клубе Scena Chmielna адбудзецца джэм, далучыцца да якога можа любы жадаючы. Працягваюць арганізатары імпрэзы, гітарыст Аляксей і вакалістка Вікторыя:
– Будзем граць музыку, якую я не ведаю.
– Будзе поўнасцю імправізацыйны фармат. У нас будуць акустычныя і электрычныя інструменты, але пераважна будзе акустыка гучаць. Будзем спрабаваць нешта спяваць, прыдумляць на хаду. Будуць яшчэ клавішы, таму будзе нешта цікавае, цёплае.
Пачатак джэму ў 20:00, дзверы клубу адчыняцца на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя