Беларускім традыцыям вучаць у Стаях з маленства
Беларускім традыцыям, танцам, песням, збіранню фальклору вучаць дзяцей у Стайскай дзіцячай школе мастацтваў і традыцыйнай культуры на Лепельшчыне.
На гэтыя заняткі прыходзяць усе вучні Стайскай сярэдняй школы, ды прыязжаюць навучэнцы з іншых школ.
“На пачатку працы было складана давесці бацькам пра неабходнасць вывучэння беларускага фальклору і працягвання беларускіх традыцый, а зараз бацькі самі з задавальненнем вядуць у школу дзетак”, – кажа Людміла Шыпуля, кіраўнік заслужанага дзіцячага калектыву „Сунічкі” Стайскай школы традыцыйнай культуры.
– Зрабілася так, што маці бачыць, што гэта цікава, што з гэтым можна некуды выязджаць, і яна прыводзіць сваіх дзяцей да нас, бо разумее, што гэта вельмі патрэбна.
Беларускім традыцыям вучаць у Стаях з маленства. Дашкольнікі разам з выхаванцамі школы развучваюць карагоды, пацешкі, прыпеўкі і танцы.
Да таго ж навучэнцы школы збіраюць даўно забытыя рэцэпты у бабуль і па іх гатуюць стравы.
У школе ёсць і свой этнаграфічны музей.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
