Беларускія дзіцячыя пісьменнікі супраць гвалту
Беларускія літаратары, творчасць якіх адрасаваная маленькім чытачам, запісалі відэа-зварот супраць гвалту.
„Мы хочам, каб у краіне працаваў закон. Мы хочам прыдумляць анты-ўтопіі, а ня жыць у іх. Дзякуй усім, хто зняўся, усім, хто далучыўся”, — гаворыцца ў анатацыі да відэароліка.
У запісе звароту супраць гвалту бралі ўдзел: Ганна Янкута, Вера Бурлак, Надзея Кандрусевіч, Вольга Акуліч, Наталка Харытанюк, Надзея Ясьмінска, Дзіяна Балыка, Марыя Мартысевіч, Яўгенія Пастэрнак, Андрэй Жвалеўскі.