Беларускія Дзюрэр і Сальвадор Далі наведалі Полацак
У Полацку віталі двух славутых мастакоў – графіка Валерыя Славука і жывапісца Георгія Скрыпнічэнку. Іх агульная выстава адкрылася 28 лістапада ў Мастацкай галерэі.
Валерый Славук сярод айчынных і замежных мастакоў вядомы як „беларускі Дзюрэр”. Ён валодае невычэрпнай і шматграннай фантазіяй, яго творчасць – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну. Яго працы – сапраўдная «дапамога» для вывучэння беларускага фальклору. Славук ілюстраваў дзясяткі кніг беларускіх аўтараў, у тым ліку і фантастычныя апавяданні Яна Баршчэўскага, а таксама кнігі беларускіх народных казак.
Георгій Скрыпнічэнка – знакавая фігура ў беларускім выяўленчым мастацтве. Жывапісныя галаваломкі „беларускага Сальвадора Далі” ўварваліся ў айчыннае мастацтва і прывялі ў замяшанне гледача сюррэалістычным поглядам на рэчаіснасць.
Выстава выклікала вялікае зацікаўленне сярод полацкіх аматараў выяўленчага мастацтва.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік