Беларускія філатэлісты атрымалі высокія польскія ўзнагароды



Збіральнікі паштовых марак з Беларусі, што ўваходзяць ў грамадскую арганізацыю “Беларускі саюз філатэлістаў”, вярнуліся з прэстыжных польскіх выставаў. За свае экспазіцыі філатэлісты з Беларусі атрымалі шыкоўныя  ўзнагароды.

Пра ўдзел філатэлістаў у выставах распавядае кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі філатэлістаў Фрыдэрык Гушча:

– Беларускія філатэлісты прымалі ўдзел у двух выставах – у Чанстахове і Варшаве. У Чанстахове – трэцяга класа, у Варшаве – агульнапольская другога класа. Гэта вельмі высокі ровень. На першай выставе Гародня “дарослая” атрымала пазалочаны медаль і „юнацкая” – пазалочаны медаль. Менск – вялікі залаты медаль, не хапіла тры пункты да Гран-пры. І Берасце – пазалочаны. А ў Варшаве Берасце – пазалота, Менск – срэбра і Гародня – два срэбры.

Наступная вялікая філатэлістычная выстава адбудзецца ў Гародні 14 верасня і будзе прысвечана Дню горада. Падчас адкрыцця выставы адбудзецца адмысловае гашэнне паштовай маркі з выявай Каложскай царквы і старажытных гарадзенскіх вуліц.   

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня